Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе
З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод 21 лютага ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе прайшоў абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”, удзел у якім прынялі вучні 5-9 класаў. Мэта флаер-фэста – папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміраванні матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымцы творчых ініцыятыў.
Удзельнікі флаер-фэста стваралі невялікія лістоўкі, дапаўняючы словы Петруся Броўкі “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” яскравай беларускай лексікай, фразеалагізмамі, трапнымі выслоўямі. Многія работы былі выкананы ў яркіх, сакавітых фарбах. Вучні з задавальненнем далучыліся да абласнога мерапрыемства ў Міжнародны дзень роднай мовы.
У школе фае І паверха аформлена насценгазетамі, прысвечанымі Міжнароднаму Дню роднай мовы, ІІІ паверх аформлены выказваннямі пра беларускую мову “Мілагучная,ты самая славянская”… “.
На працягу дня вучні, настаўнікі і бацькі прымалі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, дэманстраваліся відэаролікі “Беларуская самая мая...”.
Актыўны ўдзел прынялі педагогі і бацькі (102 чалавекі) ў Гродзенскім абласным дыктанце, тэма якога – 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.