Закрыццё Дэкады беларускай мовы і літаратуры "Гісторыя пра тое, як замежны турыст па Гродзенскім краі падарожнічаў..."
2 сакавiка адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Гісторыя пра тое, як замежны турыст па Гродзенскім краі падарожнічаў...", прысвечанае закрыццю Дэкады беларускай мовы і літаратуры. Разам з замежным вандроўнікам усе прысутныя пачулі займальную легенду пра ўзнікненне назваў беларускіх вёсак, акунуліся ў атмасферу беларускага кірмаша, завіталі на беларускія вячоркі, паўдзельнічалі ў абрадзе "Гуканне вясны", пабарукаліся словамі на гарадзенскім моладзевым рэп-батле, паглядзелі гістарычнае 3Д-шоў. Падчас мерапрыемства вучні 9-10 класаў выконвалі як сучасныя, так і народныя беларускія песні, сталі ўдзельнікамі шыкоўнага флэш-мобу.
"Гісторыя пра тое, як замежны турыст па Гродзенскім краі падарожнічаў..."