Дэкада беларускай мовы і літаратуры
З 21 лютага па 2 сакавіка ў ДУА "Сярэдняя школа № 38 г. Гродна" пройдзе дэкада беларускай мовы і літаратуры
21 лютага ўсіх неабыякавых да лёсу роднага краю арганізатары мерапрыемства запросяць пагаварыць на мове знакамітых Коласа і Купалы і падтрымаць акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”.
У чарговы раз адкрые свае дзверы для людзей мастацтва і не толькі –вядомых і пачынаючых літаратараў, сапраўдных знаўцаў і проста аматараў прыгожага пісьменства – школьная бібліятэка. На працягу дзесяці дзён тут можна будзе прыняць удзел у паэтычным батле “Чытаем творы пісьменнікаў-юбіляраў”. “На абшарах роднага слова” – пад такой назвай 27 лютага пройдзе творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам Гродзеншчыны Людмілай Шаўчэнка. А самых маленькіх чытачоў 23 лютага чакае ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў.
Убачыць прыгожае, вечнае, сапраўднае, далучыцца да беларускага тэатральнага мастацтва запросяць акцёры школьнага тэатра «Батлейка»: 1 сакавіка ў актавай зале адбудзецца спектакль «Дзяўчынка з запалкамі».