Тыдзень роднай мовы і літаратуры «Як ты дорага мне, мая родная мова!»
Тыдзень роднай мовы і літаратуры распачаўся 19 верасня пад дэвізам “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова (Алесь Разанаў)
У школе ў гэты дзень фае першага паверха было тэматычна аформлена выставай, прысвечанай Тыдню роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»
Чацвёрты паверх школы быў аформлены выказваннямі вядомых паэтаў і пісьменнікаў пра непаўторную і мілагучную беларускую мову. Вельмі ўразіла вучняў нязвыклае правядзенне акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”: чыталіся вершы пра родную мову вучнямі розных узроставых катэгорый, настаўнікамі; задорна і весела выконваліся беларускія народныя і аўтарскія песні, а стварыць віншавальныя паштоўкі «Пажаданні роднай мове» імкнуліся не толькі школьнікі, але і настаўнікі розных прадметаў. Атрымалася сапраўднае свята мовы нашай, беларускай!