Рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства
17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала пунктам адліку новай беларускай гісторыі.
Напярэдадні свята, 16 верасня, у нашай школе прайшоў рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прымалі вучні VIII-XI класаў.
Дыктант праводзіўся ў час заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” ці “Беларуская літаратура”. Мэта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.
Телефоны: (80152) 31-43-52, (80152) 31-43-86, (80152) 31-43-81, (80152) 31-43-06, (80152) 63-48-52
Email: sch38@oktobrgrodno.gov.by