Музей гісторыі Гарадніцы запрашае
З 24 верасня 2021 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка "Містэрыя гукаў". На выстаўцы прадстаўлены музычныя інструменты народнага майстра Мар'яна Скрамблевіча з фондаў музея і ўдарна-шумавыя інструменты з калекцыі Ігара Адасіка.
На выстаўцы экспануюцца музычныя інструменты, вырабленыя Мар'янам Скрамблевічам з розных парод дрэва - клёну, акацыі, ясеня, хвоі, дуба, чаромхі, рабіны, бамбука.
Значна прадстаўлены на выстаўцы духавыя інструменты: трубы, падвойныя флейты, жалейкі, дудачкі, паляўнічыя рогі. Экспануецца традыцыйная беларуская дуда (валынка) - духавы музычны інструмент, складанай канструкцыі, з мехам.
Прадстаўлена калекцыя незвычайных акарын з дрэва - адзіная ў Еўропе. Традыцыйна акарыны рабілі з гліны, фарфору.
Сабраная Ігарам Адасікам калекцыя ўдарна-шумавых інструментаў розных краін свету (Беларусь, Расія, Грузія, Кітай, ЗША, Індыя, Германія, Японія) налічвае звыш 100 адзінак. У экспазіцыі прадстаўлены: трашчоткі, клякоткі, званочкі, шархуны, барабаны, бубны, бонгі, дарбукі, кахоны, шэйкеры.
Выстаўка працуе штодзённа (акрамя панядзелка)
з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37
Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў - 50 кап.
Тэматычная экскурсія – 7 руб.
Тэлефон для даведак 62 – 09 – 93