Літаратурная гасцёўня "Будзе Мележа слова гучаць"
26 лютага ў рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучнямі ХІ "А" класа была падрыхтавана і праведзена літаратурная гасцёўня "Будзе Мележа слова гучаць", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа. У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама вучні ХІ "В" і ХІ "Б" класаў. Вучням быў прапанаваны агляд жыцця і творчасці пісьменніка, гучалі вершы, прысвечаныя юбіляру, была прадстаўлена інсцэніроўка ўрыўка з рамана "Людзі на балоце", а таксама прагучала любімая песня Івана Мележа. Пазнавальнай была віктарына па творчасці пісьменніка. Гэта мерапрыемства дало магчымасць удзельнікам і гледачам больш глыбока зразумець асобу Івана Мележа, захапіла і зацікавіла яго творчасцю.
Телефоны: (80152) 31-43-52, (80152) 31-43-86, (80152) 31-43-81, (80152) 31-43-06, (80152) 63-48-52
Email: sch38@oktobrgrodno.gov.by