Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 15 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 27 февраля 2021 в 16:55, Обновлено 28 февраля 2021 в 19:57
225 просмотров

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у школе з 17 па 27 лютага. Падчас Тыдня ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы, конкурсы, літаратурна-музычны імпрэзы, вучні стваралі чэлэнджы "Родная мова мая", буктрэйлеры да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна, да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы,

Прайшоў флаер-фэст"Куточак сэрцу дарагі" да Года народнага яднання, для вучняў сярэдняга звяна ладзіліся гульні "Размаўляем па-беларуску", "Родная мова-цудоўная мова", адбылося мерапрыемства з інсцэніраваннем баек Кандрата Крапівы"І смех, і грэх...", а завяршыўся Тыдзень 27 лютага квэст-гульнёй для вучняў V-ых "Скарбы роднага краю".  Гэта мерапрыемства ўяўляла сабой гульню- падарожжа сярод вучняў V-ых класаў, якую падрыхтавалі для іх старшакласнікі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Пяцікласнікаў чакала 6 станцый:,,Залацінкі мудрасці", ,,У краіне казак", ,,Чорны кот", ,,Адгадайка", ,,Народныя песні", ,,Паэтычная хвілінка". Цудоўныя эмоцыі спаборніцтва, далучэнне да самабытнай беларускай культуры, творчасць і талент панавалі ў гэты дзень у школе! І, канешне, перамога!!! Пераможцамі аказаліся ўсе: і ўдзельнікі, і арганізатары. А насамрэч віншуем каманду V,,Б" класа ,,Жураўлікі" і V ,,В" класа ,,Беларусачкі" з першым месцам!

Буктрэйлер паводле баек Кандрата Крапiвы.

Буктрейлер "Вазьму твой боль"

Тыдзень роднай мовы і літаратуры  Тыдзень роднай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.