Пераможцы апошняга тура "Займальная алімпіяда" па беларускай мове і літаратуры
15 мая завяршылася правядзенне апошняга тура “Займальнай алімпіяды” па беларускай мове і літаратуры, якую арганізавала кафедра беларускай філалогіі для вучняў навучальных устаноў Гродзенскай вобласці. Усе туры алімпіяды ў гэтым годзе адбыліся дыстанцыйна. Школьнікі спаборнічалі ў творчым конкурсе з ускладненым заданнем. Таксама вучні выступілі чытальнікамі вершаў на вызначаныя тэмы, даслаўшы іх запісанымі ў відэафармаце. Апошні этап праводзіўся ў форме дыстанцыйных тэстаў па беларускай мове і літаратуры. У алімпіядзе прынялі ўдзел 32 вучні з розных школ Гродзеншчыны. Пераважная большасць – вучні з раёнаў Гродзенскай вобласці.
Па выніках балаў, атрыманых за розныя туры алімпіяды, вызначаны пераможцы. Імі сталі i вучнi нашай школы:
Статкевiч Марыя, X клас, - I месца
Клiмовiч Юлiя, XI клас, - II месца
Рэвiна Анастасiя, XI клас, - II месца
Пецкель Вiкторыя, IX клас, - III месца
Бiндзей Дар'я, IX клас, - III месца.
Вiншуем з перамогай!