Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 15 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2022 в 17:06
172 просмотра

 …І ў палацы, і на сцежцы   вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.

Марыя Новікава

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку” або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

21 лютага 2022 года ў школе адбудзецца акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, па класах пройдуць інфармацыйныя гадзіны-вусны часопіс “Сэрцам роднага слова краніся…”, акцыя “Чытаем па-беларуску”, флаер-фэст “ Мая гаваркая мова”, гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, гульня “Люблю маю родную мову-матулю”.

Для педагагічных работнікаў, бацькоў і іншых прадстаўнікоў грамадскасці 21 лютага 2022 года будзе праводзіцца Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.