«БЕЛАРУСЬ — ЭНЕРГАЭФЕКТЫЎНАЯ КРАІНА»
У перыяд з 8 па 12 лістапада 2021 г. Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці ініцыюецца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна".
Інфармацыйна-адукацыйная акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. "Яна накіравана на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, у побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту кожнай сям'і і эканамічнага росту краіны ў цэлым", - адзначана на сайце Дэпартамента.
Беларусь стала адной з першых 20 краін, якія падтрымалі святкаванне Міжнароднага дня энергазберажэння.
Телефоны: (80152) 31-43-52, (80152) 31-43-86, (80152) 31-43-81, (80152) 31-43-06, (80152) 63-48-52
Email: sch38@oktobrgrodno.gov.by