Не прапальвай сваё жыццё!
"Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні" - менавіта гэтая фраза часцей за ўсё сустракаецца ў зводках ратавальнікаў. Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей менавіта з гэтай прычыны, з 1 па 30 лістапада стартуе рэспубліканская акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"
Мерапрыемствы акцыі пройдуць у тры этапы. У рамках першага, які запланаваны з 1 па 12 лістапада, ратавальнікі разам з актывістамі БМААСП будуць дыслакавацца на прыпынках і ў грамадскім транспарце, каб расказаць пра бяспеку як мага большай колькасці людзей. Таксама работнікі МНС далучацца да працы аўтакрам, ідучы па «бяспечным» маршруце ў аддаленыя вёскі. Акрамя таго, у рамках першага этапа ратавальнікі выступяць у працоўных калектывах розных прадпрыемстваў і арганізацый.
У перыяд з 15 па 25 лістапада запланаваны мерапрыемствы другога этапа, якія пройдуць у ВНУ, ССНУ і выпускных класах школ. Так, напрыклад, у вучняў з'явіцца магчымасць праявіць свае таленты і інтэлектуальныя здольнасці: паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр і відэаролікаў, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і многім іншым. Не застануцца без увагі і асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Для іх ратавальнікі арганізуюць прафілактычныя мерапрыемствы на базе грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.
У час фінальнага этапа, які пройдзе з 26 па 30 лістапада, будзе асабліва ярка! Усе ахвочыя змогуць узяць удзел у маштабных мерапрыемствах, якія пройдуць у месцах масавага знаходжання людзей: гандлёва-забаўляльных цэнтрах, адкрытых пляцоўках, дамах культуры, сельсаветах.
У аснову ўсіх мерапрыемстваў ляжа ўжо знаёмая інфармацыйная кампанія "Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!".